Памер шрыфта:

Аб правядзенні ў МЗС пасяджэння Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей

19 верасня 2019 г.

19-09-2019

19 верасня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылося пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Пасяджэнне правялі сустаршыні камісіі – намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас і намеснік Міністра культуры Сяргей Шарамецьеў.

Да даведкі: Створаная пры Савеце Міністраў у 2009 годзе Камісія вызначае прыярытэтныя напрамкі і формы дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны, уносiць ва Урад адпаведныя прапановы, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, іншых юрыдычных асоб пры ажыццяўленні мерапрыемстваў па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, і ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей. У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, культуры, інфармацыі і фінансаў, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятыкі Беларусі, Беларускага фонду культуры.

На пасяджэнні члены камісіі з удзелам шырокага кола запрошаных аўтарытэтных экспертаў абмеркавалі праблему перамешчаных з мінскіх музеяў падчас Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах, і адзначылі важнасць сваечасовага  напаўнення зацікаўленымі і адказнымі ўстановамі Беларусі базы звестак інтэрнэт-партала “Вяртанне”.

Удзельнікі пасяджэння зрабілі шэраг рэкамендацый па актуалізацыі дзейнасці камісіі і прапанавалі новыя напрамкі яе работы, у тым ліку па ўсталяванні ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі сховішчамі і музеямі.

На пасяджэнні камісіі было таксама закранута пытанне аб наглядзе і падтрыманні ў належным стане месцаў пахавання знакамітых беларусаў за мяжой і абмеркаваныя магчымыя меры па іх добраўпарадкаванні.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы