Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні калегіі МЗС па разглядзе вынікаў работы органаў дыпламатычнай службы за 2018 год

20 лютага 2019 г.

20-02-2019

20 лютага 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі МЗС, прысвечанае разгляду вынікаў працы дыпламатычнай службы ў 2018 годзе.

У рабоце калегіі прыняў удзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў і Нацыянальнага сходу, кіраўнікі шэрагу рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый па садзейнічанню знешнеэканамічнай дзейнасці, вядучых беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў аб выніках работы МЗС у 2018 годзе на знешнепалітычным і знешнеэканамічным кірунках, пазначыўшы шляхі выканання адпаведных задач, пастаўленых Кіраўніком беларускай дзяржавы.

У.Макей адзначыў, што ў няпростых знешніх умовах Беларусь вытрымала курс на забеспячэнне суверэнітэту, правядзенне незалежнай, збалансаванай шматвектарнай палітыкі, развіццё інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, дыверсіфікацыю знешняга гандлю, умацаванне бяспекі не толькі ў рэгіянальным, але і глабальным маштабах.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў своечасовасць і мэтазгоднасць у 2019 годзе ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб арганізацыі новага шырокага дыялогу, аналагічнага Хельсінкскаму працэсу.

Паводле слоў У.Макея, Беларусь дакладна выконвае свае абавязацельствы ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расіяй, працягвае ўмацоўваць тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на «еўра-атлантычным вектары». Адзначана развіццё палітычнага дыялогу і супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД, а таксама краінамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, нацэленыя ў першую чаргу на дыверсіфікацыю знешнеэканамічнай дзейнасці.

У.Макей падрабязна спыніўся на пытаннях геаграфічнай і таварнай дыверсіфікацыі экспарту, павышэння долі ў ім высокатэхналагічных тавараў, стварэння новых экспартаарыентаваных вытворчасцяў.

У цэлым задачы на знешнеэканамічным трэку, сфармуляваныя Кіраўніком дзяржавы, застаюцца нязменнымі: гэта павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці; захаванне традыцыйных рынкаў, выяўленне новых і замацаванне на іх; прыцягненне ў краіну сур'ёзных, перспектыўных інвестараў.

Спецыфічныя аспекты знешнеэканамічнай дзейнасці, спосабы мінімізацыі дысбалансу ў гандлі і рэзервы нарошчвання экспарту на прыкладзе канкрэтных партнёраў былі разгледжаны ў выступах паслоў Беларусі ў Расіі, Кітаі, Турцыі.

У 2019 годзе намаганні МЗС і замежных устаноў таксама будуць сканцэнтраваны на атрыманні максімальнай аддачы ад сяброўства Рэспублікі Беларусь у міждзяржаўных эканамічных аб'яднаннях, інтэграцыі айчыннай эканомікі ў сістэму міжнароднага гандлю на збалансаваных, выгадных для краіны ўмовах, а таксама ліквідацыі існуючых і папярэджанні ўзнікнення новых гандлёвых бар'ераў для тавараў і паслуг беларускіх прадпрыемстваў на знешніх рынках.

Падводзячы вынікі работы, Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у заключным слове засяродзіў увагу на задачах, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі на 2019 год. Падрабязна спыніўся на якасных характарыстыках экспартнага патэнцыялу, магчымасцях яго павелічэння і дыверсіфікацыі за кошт выхаду на знешнія рынкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у тым ліку пашырэння іх удзелу ў экспарце паслуг. Падкрэсліў неабходнасць павышэння якасці работы ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

На еўразійскім напрамку Сяргей Румас звярнуў увагу на неабходнасць прапрацоўкі праграмы старшынства Беларусі ў ЕАЭС у 2020 годзе, падрыхтоўкі беларускіх ініцыятыў, накіраваных на выкарыстанне інструментаў інтэграцыі для прасоўвання нацыянальных інтарэсаў.

Асаблівая ўвага была нададзена завяршэнню перамоўнага працэсу па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы