Памер шрыфта:

Аб правядзенні ў г.Вене мерапрыемства высокага ўзроўню па тэматыцы барацьбы з гандлем людзьмі

19 кастрычніка 2018 г.
19-10-2018
 
18 кастрычніка б.г. у Вене падчас 9-й сесіі Канферэнцыі удзельніц Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці адбылася сустрэча высокага ўзроўню па тэматыцы барацьбы з гандлем людзьмі.  
 
У сустрэчы, якая праходзіла пад старшынствам Пасла, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене Алены Купчыной, прынялі ўдзел намеснік Генеральнага сакратара ААН, Выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрый Фядотаў, Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмингер, рэгіянальны дырэктар па краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі структуры «ААН-Жанчыны» Алія Эль-Яссiр, дырэктар аддзела міжнароднай абароны ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Грэнні Ахара, спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі Марыя Джыамарынара. 
                                                                                                                                      
Сустрэча стала працягам серыі мерапрыемстваў, арганізаваных па выніках пасяджэння кіраўнікоў арганізацый–удзельнiц Міжустаноучай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі (IKAT), якое адбылося ў Лондане ў траўні б.г. у адпаведнасці з ініцыяванай Беларуссю рэзалюцыяй «Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі», прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН у снежні 2017 года. 
 
У сваіх прамовах Юры Фядотаў и Томас Грэмингер падкрэслілi лідзіруючую ролю Беларусі ў пытаннях павышэння эффектыўнасці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы с гандлем людзьмі.
 
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні каардынацыі дзейнасці па барацьбе з гандлем людзьмі ў рамках ААН, ролю IKAT у гэтым працэсе, прыярытэты дзейнасці IКАТ у 2019 годзе.
 
У ходзе сустрэчы ўдзельнікамі была асаблiва падкрэслена важнасць дзейнасці IКАТ як асноўнага каардынацыйнага механізму ААН па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі, які дае магчымасць эфектыўна аб'яднаць намаганні 23 міжнародных і рэгіянальных арганізацый, якія ўваходзяць у яго склад, кожная з якіх валодае унікальным вопытам і кампетэнцыяй.
 
                                                                                                                                       English version  русская версия

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы