Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў цырымоніі адкрыцця авіярэйса Мінск-Мюнхен-Мінск

15 ліпеня 2019 г.

15-07-2019

15 ліпеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця рэйса Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» па маршруце Мінск-Мюнхен-Мінск.



У сваім прывітальным слове Я.Шэстакоў адзначыў актуальнасць пашырэння геаграфіі палётаў «Белавія» ў Германію з улікам высокай інтэнсіўнасці двухбаковых кантактаў і супрацоўніцтва ў розных сферах. Адзначыў сур'ёзную падрыхтоўчую работу, праведзеную па лініі знешнепалітычных ведамстваў, авіяцыйных уладаў і замежных прадстаўніцтв дзвюх краін.



Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі выказаў надзею на тое, што адкрыццё новага авіямаршрута, у дадатак да трох, якія ўжо дзейнічаюць, у адзін з буйнейшых гарадоў Германіі паспрыяе актывізацыі дзелавых сувязей, турызма і іншых напрамкаў узаемадзеяння.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы