Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з Міністрам па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта

10-03-2020

9 сакавіка 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Егіпце Сяргея Цярэнцьева з Міністрам па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта Хішам Анварам Таўфікам.

Падчас перагавораў разгледжаны перспектывы наладжвання тэхналагічнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і егіпецкімі прамысловымі прадпрыемствамі з мэтай мадэрнізацыі машынабудаўнічай галіны Егіпта і арганізацыі новых сумесных вытворчасцяў з наступным прасоўваннем на рынкі краін Афрыкі.
 
Дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы беларускім бокам пакета прапановаў па вытворчай кааперацыі ААТ «МАЗ» з кампаніяй «Engineering Automotive Manufacturing» Міністэрства па справах дзяржаўных прадпрыемстваў, а таксама па мадэрнізацыі парку станкоў Холдынгу металургічнай прамысловасці Егіпта.
 
Сустрэча арганізавана ў рамках рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Егіпет у лютым 2020 г.