Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з дырэктарам Нацыянальнага контртэррарыстычнага центра Карэі

04-09-2019

4 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з дырэктарам Нацыянальнага контртэррарыстычнага центра Рэспублікі Карэя Мун Ён Гі, які бярэ ўдзел у міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій», што праходзіць ў г.Мінску.

Беларускі дыпламат адзначыў важнасць удзелу карэйскай дэлегацыі на высокім узроўні кіраўніцтва профільнага ведамства, што дэманструе зацікаўленасць Карэі ў пашырэнні міжнароднага і двухбаковага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні супрацьстаяння сучасным тэрарыстычным пагрозам, умацавання глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, магчымасці беларуска-карэйскага супрацоўніцтва і абмена перадавым вопытам працы паміж контртэрарыстычнымі ведамствамі.

А.Дапкюнас таксама падкрэсліў мэтазгоднасць развіцця і паглыблення практычных беларуска-карэйскіх кантактаў у інавацыйнай галіне, а таксама стварэння ўмоваў для найбольш поўнага выкарыстання ў інтарэсах узаемнага супрацоўніцтва патэнцыялу напрацовак абедзвюх краін у галіне інфармацыйна-камунікацыйных і іншых высокіх тэхналогій.