Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Рэспублікі Карэя

14 мая 2019 г.

14-05-2019

14 мая 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з прызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Тхэ Чжун Ёлем з нагоды яго прыбыцця ў Мінск.

Падчас сустрэчы Пасол Карэі ўручыў намесніку Міністра копіі даверчых лістоў.

А.Дапкюнас адзначыў гатоўнасць Беларусі да пашырэння ўсебаковага ўзаемадзеяння з Карэяй і пажадаў новаму Паслу поспехаў у справе развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюмя краінамі. Беларускі дыпламат падкрэсліў, што падчас працы ў Мінску папярэдняга Пасла Карэі істотна актывізаваліся адносіны ў галінах навукі і тэхналогій, інавацый і інвестыцый, культуры і адукацыі. 

Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-карэйскіх адносін, закранулі пытанні арганізацыі афіцыйных двухбаковых візітаў, а таксама стварэння спрыяльных умоў для кантактаў грамадзян Беларусі і Карэі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы