Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Кітая

03 лютага 2020 г.

03-02-2020

3 лютага 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.

У адказ на нядаўнюю перадачу Рэспублікай Беларусь гуманітарнай дапамогі кітайскаму народу ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса Цуй Цымін перадаў ад імя кітайскіх уладаў шчырую падзяку Прэзідэнту Беларусі і беларускаму народу за важную і выключна сваечасовую дапамогу ў складаны для Кітая час. Пасол Кітая асабліва адзначыў, што беларускі самалёт з індывідуальнымі сродкамі аховы, медыкаментамі і дэзінфіцыруючымі сродкамі стаў першым, які прыляцеў у Кітай з-за мяжы ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам. 
 
Беларускі і кітайскі дыпламаты абмяняліся інфармацыяй аб комплексных нацыянальных захадах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса і ўзгаднілі неабходныя крокі па іх эфектыўнай каардынацыі.
 
Намеснік Міністра і Пасол адзначылі важнасць узважанага і грунтоўнага падыходу да ацэнкі сітуацыі з каранавірусам у свеце ў адпаведнасці з прафесійным меркаваннем экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія, па-першае, адзначылі ўзорныя дзеянні ўладаў Кітая як новы стандарт якасці ў рэагаванні на надзвычайную сітуацыю ў галіне аховы здароўя і, па-другое, не рэкамендавалі краінам свету ўводзіць у сувязі з вірусам абмежаванні на перасоўванне людзей і гандаль таварамі.
 
А.Дапкюнас і Цуй Цымін абмеркавалі ўзаемныя меры спрыяння беларускім і кітайскім грамадзянам, якія плануюць вяртанне на месца жыхарства, працы ці вучобы. 
 
Закрануўшы тэму двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне шматбаковай дыпламатыі, бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні традыцый узаемнай падтрымкі і супрацоўніцтва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы