Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў 61-й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках

12 сакавіка 2018 г.

12-03-2018

12 сакавіка 2018 г. пачала работу 61-я сесія Камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па наркатычных сродках (КНС), удзел у якой прымае беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэем Дапкюнасам.

У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за сто дэлегацый дзяржаў-членаў ААН, міжурадавых і няўрадавых арганізацый.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў у рамках агульнай дыскусіі. Беларускі дыпламат падкрэсліў, што сусветная праблема наркотыкаў наносіць значны ўрон бяспекі, стабільнасці і сацыяльна-эканамічнаму развіццю дзяржаў.

А.Дапкюнас праінфармаваў аб прыярытэтах дзяржаўнай антынаркатычнай палітыкі Беларусі, практычных выніках ў сферы барацьбы з наркотыкамі, актыўным укладзе нашай краіны ў супрацьдзеянне наркакрыміналу на міжнародным узроўні. Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што Беларусь з'яўляецца адзінай дзяржавай у свеце, у якой на заканадаўчым узроўні забаронены 98 працэнтаў вядомых наркотыкаў. Акцэнтавана асаблівая ўвагу, якая надаецца ў Беларусі супрацьдзеянні наркаманіі сярод дзяцей і падлеткаў, уключаючы намаганні краіны на міжнароднай арэне па садзейнічанні ажыццяўленню праграм і стратэгій, якія тычацца сям'і і школы, для прафілактыкі ўжывання наркотыкаў сярод дзяцей і падлеткаў.

На першым пленарным пасяджэнні сесіі Пасол, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына была абрана намеснікам старшыні КНС. Гэта абранне з'яўляецца сведчаннем высокага міжнароднага аўтарытэту Беларусі ў сферы барацьбы з сусветнай праблемай наркотыкаў.

У цэнтры ўвагі сесіі — падрыхтоўка да пасяджэння высокага ўзроўню па аглядзе выканання палітычнай дэкларацыі і плана дзеянней ААН па наркотыках, запланаванага на сакавік 2019 года. У рамках мерапрыемства адбудзецца абмеркаванне ключавых аспектаў праблемы наркотыкаў — прафілактыкі і лячэння наркаманіі, барацьбы з нарказлачыннасцю, уключаючы процідзеянне адмыванню грошай і садзейнічанне супрацоўніцтву праваахоўных органаў, рэалізацыі праграм альтэрнатыўнага развіцця.

Асаблівая ўвага КНС надасць праблеме распаўсюджвання новых наркатычных і псіхаактыўных рэчываў. Чакаецца, што Камісія прыме рашэнне аб пастаноўцы дванаццаці такіх рэчываў пад міжнародны кантроль.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы