Памер шрыфта:

Аб сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі Пасла Беларусі А.Сідарука з Міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ

08 чэрвеня 2021 г.

 

7 чэрвеня 2021 г. адбылася сустрэча ў фармаце відэаканферэнцыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Зімбабвэ (па сумяшчальніцтве) Аляксандра Сідарука і Міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыка Шава.

Падчас перамоў абмеркаваны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Зімбабвэ. Закрануты пытанні абмену візітамі, фарміравання Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве, развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы і правядзення сумесных мерапрыемстваў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы