Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў сумесным мерапрыемстве з нагоды Дня “Нуль дыскрымінацыі”

01 сакавіка 2018 г.

01-03-2018

1 сакавіка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас узяў удзел у адкрыцці адмысловага сумеснага мерапрыемства “Партнёрства для бяспечнай і эфектыўнай падтрымкі ў сувязі  з ВІЧ/ СНІД” з нагоды Дня “Нуль дыскрымінацыі”.

Мерапрыемства было арганізавана МЗС сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і Аб’яднанай праграмай ААН па ВІЧ/ СНІД (ЮНЭЙДС) у рамках ажыццяўлення Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека на 2016 – 2019 гг.

У сваім звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства намеснік Міністра падкрэсліў прынцыповую прыхільнасць Беларусі дасягненню яшчэ большага прагрэсу ў справе ліквідацыі ВІЧ/ СНІД і адзначыў важнасць барацьбы з дыскрымінацыяй ва ўсіх яе формах і праявах як са з’явай, якая наносіць вялікую шкоду чалавеку, грамадству і дзяржаве.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел парламентарыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычнага корпуса, міжнародных і няўрадавых арганізацый.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы