Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з турэцкім кандыдатам на пост дырэктара Еўрабюро СААЗ

02-09-2019 

2 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з кіраўніком аддзела праграм аховы здароўя Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Недрэт Эміраглу, кандыдатам ад Турцыі на пасаду кіраўніка Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Даведачна. Выбары кіраўніка Еўрабюро СААЗ адбудуцца ў верасні 2019 года ў Капенгагене.

Суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан і перспектывы пашырэння шматпланавага ўзаемадзеяння Беларусі з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Намеснік Міністра падкрэсліў, што для Беларусі супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя з’яўляецца важным чыннікам павышэння эфектыўнасці нацыянальнай сістэмы аховы здароўя.

Падчас гутаркі было адзначана, што прадуктыўнае ўзаемадзеянне Беларусі з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя спрыяла значнаму скарачэнню распаўсюджвання ў Беларусі ВІЧ-інфекцыі, распачынанню вытворчасці айчынных лекавых прэпаратаў для лячэння ВІЧ-інфекцыі, сухотаў і гепатыту С, забеспячэнню гарантаванага доступу да лячэння пацыентаў. Беларусь дасягнула значных поспехаў у ахове здароўя маці і дзіцяці і правяла паспяховую праграму рэформаў у галіне барацьбы з сухотамі.

Даведачна. У 2016 годзе Беларусь сярод першых краін у свеце атрымала сертыфікат ААН, які сведчыць аб выключэнні выпадкаў перадачы ВІЧ-інфекцыі ад маці дзіцяці, і штогод яго пацвярджае.