Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Дзяржаўным сакратаром ЗША

06-01-2020

6 студзеня 2020 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа.

Падчас размовы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША растлумачыў прычыны пераносу тэрміну свайго візіту ў Беларусь. З беларускага боку пацверджана гатоўнасць прыняць Дзяржаўнага сакратара ЗША з візітам у ўзаемапрымальныя даты, адзначана важнасць адкрытага абмену думкамі па пытаннях развіцця двухбаковых адносін, сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым.

У ходзе абмеркавання сітуацыі на Блізкім Усходзе Уладзімір Макей выказаў асуджэнне любых дзеянняў, якія парушаюць прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах прывілеі і імунітэты дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Заявіў, што беларускі бок заклікае ўсе бакі праяўляць стрыманасць і імкнуцца да дээскалацыі напружанасці, а таксама падкрэсліў неабходнасць захавання прынцыпаў міжнароднага права ў мэтах устойлівага забеспячэння міжнароднай бяспекі ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях.

русская версия   English version