Памер шрыфта:

Аб удзеле дэлегацыя Беларусі ў штогадовай сесіі выканаўчай рады ЮНІСЕФ

12 чэрвеня 2018 г.

12-06-2018

11 – 14 чэрвеня 2018 г. ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку дэлегацыя Беларусі бярэ ўдзел у штогадовай сесіі выканаўчай рады Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

У сваім выступе падчас першага дня сесіі намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН Ірына Вялічка станоўча ацаніла вынікі дзейнасці ЮНІСЕФ за 2017 год, адзначыўшы павелічэнне агульных рэсурсаў Фонду на 27% у параўнанні з 2016 годам, а таксама рэгулярных рэсурсаў на 8% да 1,5 млн. дал. ЗША.

Беларускі дыпламат выказала падтрымку намаганням Фонду па пошуку новых партнёраў, як для павышэння фінансавай устойлівасці арганізацыі, так і для выкарыстання новых тэхналогій для аховы правоў і інтарэсаў дзяцей.

І.Вялічка заявіла аб падтрымцы Беларуссю дзейнасьці ЮНІСЭФ па ахове правоў і інтарэсаў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Намеснік Пастаяннага прадстаўніка інфармавала, што для прыцягнення дадатковай увагі да гэтай праблемы 5-6 чэрвеня г.г. у Мінску прайшла першая ў сваім родзе міжнародная канферэнцыя. Беларускі дыпламат выказала падзяку ЮНІСЕФ і Расійскай Федэрацыі за дапамогу ў арганізацыі гэтага мерапрыемства.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы