Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Генеральным сакратаром ЮНВТА

01-07-2019

1 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТА) Зурабам Палалікашвілі.

Генеральны сакратар ЮНВТА прыехаў у Мінск па запрашэнні Кіраўніка дзяржавы для ўдзелу ў мерапрыемствах ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Гэта першы візіт З.Палалікашвілі ў Беларусь.

У.Макей падкрэсліў, што ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і ЮНВТА, якое дынамічна развіваецца, здольна ўнесці важны ўклад у вырашэнне дзяржаўных задач па фарміраванні высокаэфектыўнага нацыянальнага турыстычнага сектара. Міністр адзначыў, што цяпер доля турызму ў ВВП Беларусі складае 2,2 адсоткі, разам з тым гэты паказчык можа быць істотна павялічаны, як мінімум, да 10-12 адсотак. Дзеля гэтага мы маем намер удасканальваць заканадаўства, развіваць сектар турыстычных паслуг на нацыянальным і мясцовым узроўнях, прасоўваць імідж Беларусі за мяжой з улікам лепшага міжнароднага вопыту і рэкамендацый ЮНВТА.
 

Генеральны сакратар ЮНВТА адзначыў, што меры, якія прымаюцца Беларуссю па пашырэнні бязвізавага рэжыму ў адносінах да больш за 70 дзяржаў, сталі станоўчым фактарам развіцця ўязнога турызму ў краіну.

Суразмоўцы абмеркавалі перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва, у тым ліку магчымасці правядзення ў Беларусі буйных міжнародных мерапрыемстваў пад эгідай ЮНВТА.

Да даведкі. Сусветная турысцкая арганізацыя — спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, вядучая міжнародная арганізацыя ў сферы турызму. У ЮНВТА ўваходзяць 158 дзяржаў і больш за 500 афіляваных арганізацый. Беларусь стала членам ЮНВТА ў 2005 годзе.