Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі І.Назарука з Міністрам замежных спраў Арменіі

05 чэрвеня 2018 г.

05-06-2018

4 чэрвеня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Ігар Назарук сустрэўся з Міністрам замежных спраў Арменіі Зограбам Мнацаканянам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных сферах, у тым ліку ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках, перш за ўсё, ЕАЭС і АДКБ.

Выказана ўзаемная зацікаўленасць у падтрыманні пазітыўнай дынамікі ў развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў, актыўнай каардынацыі сумесных дзеянняў у галіне стварэння ў Арменіі зборачных вытворчасцей беларускай трактарнай і аўтамабільнай тэхнікі, ліфтавага абсталявання.

Асобная ўвага была нададзена правядзенню мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы