Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Грынкевiча з Дзяржаўным сакратаром МЗС Румыніі

12 красавіка 2019 г.

12-04-2019

11 красавiка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром па пытаннях Усходняга суседства і шматбаковым адносінам на глабальным узроўні МЗС Румыніі Дэнуцам Некулэеску.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у шматбаковым фармаце, у тым ліку на пляцоўцы ААН, а таксама ў кантэксце цяперашняга старшынства Румыніі ў Савеце Еўрапейскага саюза, абмяняліся інфармацыяй аб важных мерапрыемствах, якія плануюцца да правядзення ў бліжэйшай перспектыве.

Асаблівая ўвага была нададзена праблематыцы ўмацавання рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы