Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў 52-й сесіі КНР

02 красавіка 2019 г.

02-04-2019

1 красавіка 2019 г. у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адкрылася 52-я сесія Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці (КНР).

Сесія КНР у бягучым годзе прысвечана агляду і ацэнцы ажыццяўлення Праграмы дзеянняў Міжнароднай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіцці, а таксама яе ўкладу ў правядзенне агляду Парадка дня – 2030.

Беларускую дэлегацыю на сесіі ўзначальвае намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.

У сваім выступе ў ходзе агульнай дыскусіі намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства азнаёміў удзельнікаў сесіі з асноўнымі дэмаграфічнымі тэндэнцыямі ў Беларусі, уключаючы зніжэнне нараджальнасці і старэнне насельніцтва, а таксама пазначыў асноўныя кірункі нацыянальнай палітыкі і праграм для вырашэння гэтых пытанняў.

У прыватнасці, А.Дапкюнас адзначыў каласальныя намаганні, якія прымаюцца ў краіне для матывацыі сем'яў да нараджэння дзяцей, уключаючы істотную грашовую дапамогу пры нараджэнні дзяцей і дапамогі для іх выхавання, а таксама трохгадовы сацыяльны адпачынак па догляду за дзіцём.

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі адзначыў залежнасць эфектыўнасці нацыянальных стратэгій і праграм у галіне ўстойлівага развіцця ад актуальнай інфармацыі аб колькасці і характарыстыках насельніцтва, галоўнай і пэўнай крыніцай якой выступаюць афіцыйныя перапісы насельніцтва. А.Дапкюнас праінфармаваў удзельнікаў сесіі пра запланаваны ў Беларусі на кастрычнік б.г. чарговы перапіс насельніцтва.

Намеснік Міністра падкрэсліў, што ўстойлівае развіццё любой дзяржавы немагчыма без вырашэння глабальных праблем, звязаных з дэмаграфічнымі зменамі. А.Дапкюнас адзначыў асаблівае значэнне новых і ўзнікаючых тэхналогій у вырашэнні сучасных дэмаграфічных праблем, што знайшло сваё адлюстраванне ў Парадку дня – 2030, у якім перадавыя тэхналогіі справядліва прызнаюцца каталізатарам дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця.

Сесія Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці працягне сваю працу да 5 красавіка 2019 г.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы