Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Андрэя Ермаловіча з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана

15 лістапада 2019 г.

15-11-2019

15 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэя Ермаловіча з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана Аманам Рашыдам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальнае становішча і перспектывы далейшага развіцця беларуска-пакістанскіх адносін з улікам дамоўленасцей, якія былі дасягнуты раней на вышэйшым узроўні.

Адзначана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі працы інстытуцыйных механізмаў двухбаковага супрацоўніцтва ў мэтах павелічэння ўзаемнага таваразвароту, першым чынам – Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама працоўных груп па сельскай гаспадарцы і прамысловай кааперацыі.

Асобна суразмоўцы закранулі тэму залучэння дзелавых колаў Беларусі і Пакістана ў арбіту гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Бакі разглядзелі таксама пытанні падрыхтоўкі запланаваных на лістапад 2019 г. у г.Ісламабадзе палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў Беларусі і Пакістана.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы