Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусi М.Даўгаполавай з Прэзiдэнтам Латвii

04 кастрычніка 2018 г.

04-10-2018

2 кастрычнiка 2018 г. Прэзiдэнт Латвiйскай Рэспублікі Раймондс Вейёнiс прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь ў Латвiйскай Рэспубліцы Марыну Даўгаполаву з нагоды завяршэння дыпламатычнай мiсii. 

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытаннi беларуска-латвiйскага супрацоўнiцтва. Адзначана пазітыўная дынаміка па ключавых напрамках двухбаковых адносiн на палiтычным, мiжведамасным I рэгiянальным узроўнях.

Пазітыўную ацэнку атрымала актывiзацыя кантактаў памiж кiраўнiкамi ўрадаў, якая дазволiла зацвердзiць на ўрадавым узроўнi план супрацоўнiцтва на сярэднетэрмiновую перспектыву, а таксама наладжанае сiстэмнае ўзаемадзеянне памiж парламентамi дзвюх краiн. 

Асаблiвая ўвага нададзена канструктыўнаму ўзаемадзеянню праваахоўных органаў, пагранiчных, мытных, выратавальных службаў, абаронных ведамстваў Беларусi i Латвii, якое мае важнае значэнне для павышэння ўзроўню даверу i забеспечэння бяспекi ў рэгiёне. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы