Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Індыі

10 студзеня 2019 г.

10-01-2019

10 студзеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангітай Бахадур.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, у прыватнасці, тэматыка ўмацавання глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, нераспаўсюджвання ядзернай зброі, барацьбы з тэрарызмам. Намеснік Міністра і Пасол адзначылі гістарычна сяброўскі і станоўчы характар міждзяржаўных адносін паміж дзвюма краінамі.

А.Дапкюнас падкрэсліў важнасць сталага і дабразчылівага далучэння ўсіх зацікаўленых партнёраў да дыялогу і ўзаемадзеяння ў рамках шматбаковых форумаў і механізмаў па ўмацаванні глабальнага рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання. У гэтым кантэксце намеснік Міністра замежных спраў Беларусі падкрэсліў выключную роль рэгіянальнага вымярэння міжнароднай бяспекі, у т.л. у рэгіёне Паўднёвай Азіі і еўрапейскім рэгіёне, як важнага фактару забеспячэння глабальнай бяспекі і стратэгічнай стабільнасці.

Суразмоўцы разгледзелі ход падрыхтоўкі шэрагу запланаваных на 2019 год візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях. А.Дапкюнас і С.Бахадур дамовіліся аб далейшай сумеснай працы па спрыянні гандлева-эканамічным праектам супрацоўніцтва Беларусі і Індыі, у тым ліку ў галіне фармацэўтыкі і тэкстыльнай вытворчасці.

Быў закрануты шэраг пытанняў гуманітарнага супрацоўніцтва, меры па далейшым спрашчэнні візавага рэжыму. А.Дапкюнас выказаў спадзяванне на як мага хутчэйшае вырашэнне індыйскімі партнёрамі пытання аб наданні беларускім грамадзянам права на атрыманне індыйскай электроннай візы.

Бакі таксама абмеркавалі магчымасць наладжвання прамога авіярэйса паміж гг. Мінскам і Нью-Дэлі, адзначыўшы важнасць і перспектыўнасць дадзенага пытання.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы