Памер шрыфта:

Аб брыфінгу для дыпламатычнага корпуса па пытаннях арганізацыі ў Мінску міжнароднага форуму каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця

12 студзеня 2018 г.

12-01-2018

12 студзеня 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў адбыўся брыфінг Нацыянальнага каардынатара па дасягненню мэт устойлівага развіцця, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяны Шчоткінай для прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прыняў таксама намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.

Падчас брыфінгу замежным дыпламатам была прадстаўлена інфармацыя аб ходзе падрыхтоўкі Рэгіянальнага форуму каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця «Пабудова партнёрства ў падтрымку нацыянальных намаганняў у галіне ўстойлівага развіцця», які запланаваны да правядзення ў Мінску 21-22 лютага 2018 года, а таксама аб рабоце, якая вядзецца ў Беларусі, па тэматыцы дасягнення мэт устойлівага развіцця.

Рэгіянальны форум «Пабудова партнёрства ў падтрымку нацыянальных намаганняў у галіне ўстойлівага развіцця» арганізуецца Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Нацыянальным каардынатарам па дасягненню мэт устойлівага развіцця пры падтрымцы Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі. На гэта міжнароднае мерапрыемства запрошаны службовыя асобы высокага ўзроўню, адказныя за нацыянальную каардынацыю дасягнення мэт устойлівага развіцця ў краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Канцэптуальная запіска форуму і яго папярэдняя праграма размешчаны на сайце МЗС.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы