Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў Форуме па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй

15 чэрвеня 2018 г.

15-06-2018

15 чэрвеня 2018 г. у Банку развіцця Рэспублікі Беларусь намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка прыняў удзел у Форуме па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй.

Больш за 120 прадстаўнікоў беларускіх кампаній і арганізацый, а таксама Міністэрства міжнароднага гандлю Вялікабрытаніі і брытанскага Пасольства ў Мінску сталі ўдзельнікамі Форуму.

У сваім прывітальным слове А.Краўчанка падкрэсліў важнасць далейшага пашырэння дзелавых кантактаў з Вялікабрытаніяй, якая на працягу апошніх гадоў уваходзіць у лік найбуйнейшых гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі. Па выніках 2017 года Вялікабрытанія заняла трэцяе месца па аб'ёму беларускага экспарту і другое па аб'ёмах інвестыцый у эканоміку нашай краіны. Далейшаму развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць запуск Гандлёвага дыялогу паміж дзвюма дзяржавамі, дамоўленасць аб якім была дасягнутая падчас першага афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Вялікабрытанію ў сакавіку 2018 года.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы