Памер шрыфта:

Аб афармленні і напаўненні беларускай экспазіцыі на Сусветнай выставе “ЭКСПА-2020”

03 красавіка 2018 г.

03-04-2018

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь запрашае да ўдзелу ў абмеркаванні афармлення і напаўнення Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на “ЭКСПА-2020” у ААЭ.

Форма зваротнай сувязі, з дапамогай якой усе зацікаўленыя (і фізічныя, і юрыдычныя асобы) могуць уносіць свае прапановы, размешчана на партале інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by.

“ЭКСПА” з'яўляецца пляцоўкай для дэманстрацыі дасягненняў і патэнцыялу краіны, умацавання і пашырэння супрацоўніцтва з краінамі-ўдзельнікамі.

Якімі брэндамі можа быць прадстаўлена Беларусь? Якія экспанаты павінны дэманстравацца ў нацыянальным павільёне? Якія ідэі можна ўвасобіць у экспазіцыі, і якія тэхнічныя рашэнні неабходна ўжыць для гэтага?

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн гатовы да абмеркавання гэтых пытанняў і адкрыты для супрацоўніцтва з усімі, хто хацеў бы ўнесці свой уклад у падрыхтоўку беларускай экспазіцыі на “ЭКСПА-2020”, каб зрабіць яе максімальна прывабнай і эфектыўнай.

Да даведкі: Сусветная выстава “ЭКСПА” з'яўляецца самай значнай міжнароднай падзеяй выставачнага бізнесу. Беларусь ужо мае паспяховы вопыт удзелу ў міжнародных і сусветных выставах “ЭКСПА”. Нацыянальныя экспазіцыі ў рамках ЭКСПА былі прадстаўлены ў 1998 годзе ў Лісабоне (Партугалія), у 2000 годзе — у Гановеры (Германія). Нацыянальныя павільёны былі прадстаўлены ў 2010 годзе ў Шанхаі (Кітай), у 2015 годзе — у Мілане (Італія), у 2017 годзе — у Астане (Казахстан). Беларускі павільён у Мілане стаў адным з найбольш наведвальных, а ў Астане — увайшоў у топ-15.

Выстаўка „ЭКСПА-2020” будзе праходзіць у Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) з кастрычніка 2020 па красавік 2021 года. Свой удзел у ёй пацвердзілі ўжо каля 180 краін. Арганізатары чакаюць убачыць больш за 30 млн. наведвальнікаў.

Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2017 г. № 930 Міністэрства замежных спраў вызначана арганізатарам, а Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн — аператарам Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на “ЭКСПА-2020”.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы