Памер шрыфта:

Аб беларуска-эстонскіх кансультацыях паміж МЗС

17 красавіка 2019 г.

17-04-2019

17 красавіка 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбыліся беларуска-эстонскія кансультацыі паміж МЗС па эканамічных пытаннях.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, эстонскую – віцэ-канцлер па пытаннях знешняй эканомікі і развіцця Міністэрства замежных спраў Андрэс Рунду.

Падчас кансультацый бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў як беларуска-эстонскага эканамічнага ўзаемадзеяння, так і адносін Беларусі з ЕС, ЕАЭС, працэс уступлення нашай краіны ў СГА.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на аспектах міжнароднага гандлю і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, сферах інфармацыйных тэхналогій, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і інавацый. Разгледжаны перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў пры ўдзеле Эстонскага цэнтра Усходняга партнёрства.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы