Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў мерапрыемствах з нагоды 75-й гадавіны вызвалення Наваградка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

08 ліпеня 2019 г.

08-07-2019

8 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Сцяны памяці на тэрыторыі былога навагрудскага гета, якая адбылася ў рамках святкавання 75-й гадавіны вызвалення Навагрудка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўніцтва Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, нашчадкі партызан з атрада Бельскіх, які дзейнічаў на тэрыторыі Навагрудскага раёна, з ЗША, Канады, Аўстраліі, Германіі, Расіі, Украіны, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.

Міністр замежных спраў таксама наведаў гарадскі пасёлак Мір у Карэліцкім раёне, дзе размешчаны былы будынак Мірскай ешывы, і абмеркаваў з кіраўніцтвам райвыканкама перспектывы развіцця “настальгічнага” турызму.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы