Памер шрыфта:

Аб адкрыцці ў МЗС выставы графічных работ “Лесвіца ў неба”

14 снежня 2017 г.

14-12-2017

14 снежня 2017 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы графічных работ вядомага беларускага мастака, прызёра і дыпламанта шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсных праграм, прэстыжных кніжных кірмашоў і буйных выставачных мерапрыемстваў Уладзіміра Вішнеўскага пад назвай “Лесвіца ў неба”.

Выставу адкрыў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас. У сваім выступленні А.Дапкюнас падкрэсліў сімвалічнасць сённяшняга мерапрыемства, сама назва якого наводзіць на мыслі аб філасофскім асэнсаванні сутнасці і прызначэння чалавека.  

Намеснік Міністра адзначыў, што беларускае графічнае мастацтва мае багатыя і даўнія традыцыі. Яно бярэ пачатак ад аўтарскіх ілюстрацый да скарынаўскай Бібліі, а сёння беларуская графіка, дзякуючы творчасці такіх майстроў, як Уладзімір Вішнеўскі, з’яўляецца  найбольш вядомым за межамі нашай краіны відам выяўленчага мастацтва. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва беларускага знешнепалітычнага ведамства, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў нашай краіне, а таксама культурных і акадэмічных колаў Беларусі.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы