Áåëàðóñü . Ôàêòû

Стэнаграма брыфінгу начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза для прадстаўнікоў СМІ (4 сакавіка 2020 г.)

  • Аб брыфінге для дыпламатычнага корпусу па пытяннях сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі 
  • О торжественном мероприятии по случаю 50-летия вступления в силу Договора о нераспространении ядерного оружия
  • Аб Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Аб брыфінге для дыпламатычнага корпусу па пытяннях сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі 

4 сакавіка 2020 г. у МЗС адбыўся брыфінг для прадстаўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у нашай краіне, па пытаннях сітуацыі вакол распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. 

У сумесным брыфінгу ўзялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас, намеснік Міністра аховы здароўя Беларусі Наталля Жукава і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў. 

Намеснік Міністра аховы здароўя распавяла аб бягучай сітуацыі з захворваннем і мерах, якія прымаюцца дзяржавай для стрымлівання распаўсюджвання каранавіруса. 

Намеснік Міністра замежных спраў адзначыў, што некалькі дзён таму ў МЗС была створана рабочая група па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса. Акрамя таго, у МЗС працуе каардынацыйная група, якая падтрымлівае кругласутачную сувязь з дыппрадстаўніцтвамі ў Беларусі па гэтых пытаннях.

Па словах кіраўніка прадстаўніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, работа беларускіх медыкаў у сувязі з каранавірусам вядзецца ў шчыльным узаемадзеянні з СААЗ у адпаведнасці з яе рэкамендацыямі і стандартамі. Важнай часткай гэтага супрацоўніцтва з’яўляецца інфармаванне беларускіх грамадзян, каб прадухіліць распаўсюджванне неабгрунтаваных чутак.

О торжественном мероприятии по случаю 50-летия вступления в силу Договора о нераспространении ядерного оружия

5 марта 2020 г. в Министерстве иностранных дел Республики Беларусь состоится торжественное мероприятие в связи с 50-летием вступления в силу Договора о нераспространении ядерного оружия.

В мероприятии примут участие представители дипломатического корпуса, аккредитованного в Республике Беларусь, профильных государственных органов, парламента и экспертного сообщества.

К участникам встречи с приветственным словом обратится Министр иностранных дел Республики Беларусь Владимир Макей. Запланированы также выступления послов государств – постоянных членов Совета Безопасности ООН.

Напомним, что Беларусь официально присоединилась к ДНЯО в качестве государства, не обладающего ядерным оружием, в июле  1993 года. 27 ноября 1996 года с территории нашей страны был полностью завершен вывод стратегических наступательных вооружений. 

Аб Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

12 сакавіка 2020 г. у г.Ерэване адбудзецца 14-е пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Плануецца, што на пасяджэнні будзе разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, канкрэтныя крокі, накіраваныя на актывізацыю гандлёвага ўзаемадзеяння і далейшы рост тавараабароту.

У апошні час магчыма канстатаваць пазітыўныю тэндэнцыю ўмацавання двухбаковых гандлёвых сувязяў. У 2019 годзе тавараабарот Беларусі з Арменіяй перавысіў узровень усіх папярэдніх гадоў і прадэманстраваў рост на 44,9% да ўзроўню 2018 года.

Асаблівую ўвагу плануецца надаць міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву як асноўнай рухаючай сіле актывізацыі двухбаковых кантактаў і прасоўвання сумесных праектаў.

Асобна будуць разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Беларускі бок на пасяджэнні ўзначаліць Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, армянскі — Міністр эканомікі Тыгран Хачатран. У склад дэлегацыі Беларусі ўвойдзе таксама Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.