Памер шрыфта:

Аб падпісанні пратакола аб завяршэнні перамоў з Ісландыяй у рамках далучэння Беларусі да СГА

11 мая 2018 г.

11 мая 2018 г. у г.Жэневе адбылося падпісанне пратакола з Ісландыяй аб завяршэнні двухбаковых перамоў па доступе на рынак тавараў у рамках далучэння Беларусі да СГА.

Ад Беларусі пратакол падпісаў Пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юры Амбразевіч, ад Ісландыі – Пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Гаральд Аспелунд.

Ісландыя стала 17-ай краінай-членам СГА, з якой Беларусь завяршыла перамовы па доступе на рынак. Раней у 2017 годзе аналагічныя пратаколы былі падпісаны з Паўднёвай Карэяй, Японіяй, Эквадорам, Нарвегіяй, Эль-Сальвадорам і Гватэмалай.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы