Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы

 05-03-2020

5 сакавіка 2020 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Станіславам Засем, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

У.Макей павіншаваў С.Зася з уступленнем на пасаду Генеральнага сакратара АДКБ і выказаў упэўненасць у тым, што наступныя тры гады будуць з максімальнай аддачай выкарыстаны Генеральным сакратаром для ўмацавання Арганізацыі і павышэння эфектыўнасці яе дзейнасці.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб бягучай сітуацыі ў сферы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў межах АДКБ, пытанні падрыхтоўкі да маючых адбыцца ў 2020 годзе пасяджэнняў статутных органаў Арганізацыі, у тым ліку ў кантэксце святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.