Памер шрыфта:

Аб адкрыцці ў МЗС фотадакументальнай выстаўкі, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння Міністра замежных спраў СССР А.А.Грамыка

18 ліпеня 2019 г.

18-07-2019

18 ліпеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь у рамках штогадовага семінара кіраўнікоў беларускіх замежных устаноў адбылося ўрачыстае адкрыццё фотадакументальнай выстаўкі, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння Міністра замежных спраў СССР, ураджэнца Беларусі Андрэя Андрэевіча Грамыкі. Выстаўка падрыхтавана Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.



У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў, кіраўнікі беларускіх дыпламатычных устаноў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў нашай краіне, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, члены Асацыяцыі ветэранаў МЗС.



У сваім выступленні намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас падкрэсліў высокае значэнне дыпламатычнай спадчыны А.Грамыкі і яго бясспрэчны ўклад у фарміраванне архітэктуры пасляваеннага светапарадку.



Як адзначыў А.Дапкюнас, Андрэй Андрэевіч — не проста выбітны савецкі дыпламат, але і чалавек, які заклаў асновы ў тым ліку і беларускай дыпламатычнай школы, яркі прадстаўнік нашага грамадства, які на ўсё жыццё захаваў сувязь са сваёй малой Радзімай. Пра гэта сведчаць прыведзеныя намеснікам Міністра словы самога А.Грамыкі: «Пачуццё патрыятызму зараджаецца літаральна з пачатку жыцця. Усё тое, што я ў дзяцінстве назіраў, убіраў з навакольнага свету, адбілася на маім складзе розуму, на фарміраванні поглядаў на свет, наступных прыхільнасцей.»



З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся таксама Часовы Павераны ў справах Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Андрэеў і выканаўца абавязкаў кіраўніка Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Андрэй Клінцэвіч.



У рамках цырымоніі Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Мюнхене (Германія) Андрэй Кулажанка перадаў у Цэнтр гісторыі МЗС і беларускай дыпламатычнай службы тры рарытэтных выданні, звязаныя з дзейнасцю Андрэя Грамыка: кнігу на нямецкай мове “Успаміны Грамыкі А.А.” 1989 года, нумары часопісаў “Der Spiegel” ад 29 ліпеня 1959 г. i “Новага Берлінскага ілюстрацыйнага часопіса” ад 1 лютага 1954 з нататкамі пра выдатнага савецкага дыпламата.



Пасля афіцыйнага адкрыцця кароткі экскурс па выставе для гасцей правяла спецыяліст па праектнай дзейнасці Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь — Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г.Мiнску, куратар выстаўкі Іна Дабрамудрава.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы