Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў цырымоніі адкрыцця офіса Італьянскага гандлёвага агенцтва “ICE” ў г.Мінску

07 кастрычніка 2019 г.

07-10-2019

7 кастрычніка 2019 г. у г.Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця офіса Агенцтва па расшырэнні за мяжу і інтэрнацыяналізацыі італьянскіх прадпрыемстваў “ICE” з удзелам прэзідэнта Агенцтва Карла Фэра.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь – сустаршыня Міжурадавай Беларуска-Італьянскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Яўген Шэстакоў.

Намеснік Міністра адзначыў, што адкрыццё офіса “ICE” стала вынікам сумеснай плённай працы Беларусі і Італіі і адлюстроўвае ўзаемны інтарэс дзвюх краін да супрацоўніцтва. Я.Шэстакоў выказаў надзею на істотны дадатковы імпульс развіццю двухбаковых дзелавых і інстытуцыянальных сувязей і пажадаў прадстаўніцтву “ICE” поспехаў у працы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы