Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Я.Шэстакова ў странавой экспартнай канферэнцыі па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь

17 красавіка 2019 г.

17-04-2019

17 красавіка 2019 г. падчас рабочага візіту ў Чэшскую Рэспубліку намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыня беларускай часткі Беларуска-Чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Яўген Шэстакоў прыняў удзел у странавой экспартнай канферэнцыі па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь у рамках канферэнцыі з нагоды 10-годдзя «Усходняга партнёрства» і выступіў перад прадстаўнікамі бізнес-колаў Чэхіі з дакладам.

Прадстаўнікі Iндустрыяльнага парка «Вялікі камень», БелГПП, Белэксімгаранта, Нацыянальнага інфармацыйнага офіса праграм Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях правялi прэзентацыi эканамічнага, інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу нашай краіны. Прадстаўленая на канферэнцыі актуальная інфармацыя аб умовах вядзення бізнесу ў Беларусі была ў цэнтры ўвагі зацікаўленага дыялогу з дзяржаўнымі і бізнес-структурамі Чэхіі.

У гэты ж дзень у рамках работы Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбыліся пасяджэнні рабочых груп па супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання, энергетыкі, навукі і тэхналогій, перамовы па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін, Белэксімгаранта і чэшскага Таварыства па гарантаванні і страхаванні экспарту.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы