Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова з Генеральным сакратаром ААН

18 ліпеня 2019 г.

18-07-2019

17 ліпеня 2019 г. у штаб-кватэры ААН у г.Нью-Ёрку адбылася сустрэча Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.

Падчас гутаркі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і якія ўзнікаюць тэхналогій» (3-4 верасня 2019 г., г.Мінск), якую сумесна арганізуюць Беларусь і ААН, а таксама ўдзел у ёй Генеральнага сакратара ААН.

Бакі абмяняліся думкамі па найбольш актуальных пытаннях у сферы міжнародных адносін, а таксама аб стане і перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і ААН.

Генеральны сакратар ААН А.Гутэрыш даў высокую адзнаку намаганням Беларусі па ўмацаванні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы