Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі з У.Шугляй і А.Ялфімавым

07 жніўня 2018 г.

07-08-2018

7 жніўня 2018 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка правёў сустрэчу з Ганаровым генеральным консулам Беларусі ў Цюмені Уладзімірам Шугляй і старшынёй прэзідыўма грамадскага фонду «Адраджэнне Табольска» Аркадзем Ялфімавым.

Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. А.Ялфімаў праінфармаваў аб выданні фондам «Адраджэнне Табольска» трохтомніка «Евангелле Ф.Дастаеўскага». З улікам таго, што карані Ф.Дастаеўскага з Беларусі, плануецца перадача згаданага выдання ва ўнікальным афармленні літаратурна-краязнаўчаму музею ў в.Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць садзейнічаць далейшай актывізацыі як гуманітарнага, так і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Цюменскай вобласцю Расіі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы