Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Беларускім эканамічным форуме ў Баварыі (ФРГ)

13 лістапада 2019 г.

13-11-2019

13 лістапада 2019 г. у г.Мюнхене адбыўся эканамічны форум, прысвечаны магчымасцям гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. У мерапрыемстве, арганізаваным Генеральным консульствам Беларусі ў г. Мюнхене і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г. Берлін) ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам эканомікі, зямельнага развіцця і энергетыкі Баварыі, Прамыслова-гандлёвай палатай Мюнхена і Верхняй Баварыі, Баварскім зямельным банкам, прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў дзелавых колаў Германіі.



З асноўным дакладам падчас пленарнай частцы форуму выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, сустаршыня Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях Яўген Шэстакоў.

З беларускага боку ў мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, Генеральны консул Беларусі ў Мюнхене Андрэй Кулажанка, прадстаўнікі Адміністрацыі СЭЗ “Брэст”, СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку”, Беларускай жалезнай дарогі, ААТ АСБ “Беларусбанк”.



Германскі бок быў прадстаўлены на форуме Міністрам эканомікі, зямельнага развіцця і энергетыкі Баварыі Хубертам Айвангерам, супрацоўнікамі Прамыслова-гандлёвай палаты Мюнхена і Верхняй Баварыі, Баварскага зямельнага банка, Усходняга камітэта германскай эканомікі, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, баварскіх кампаній, якія прадстаўляюць розныя галіны эканомікі .

У рамках форуму былі арганізаваны дыскусійныя тэматычныя секцыі, прысвечаныя, у прыватнасці, паспяховым прыкладам развіцця бізнесу ў Беларусі, магчымасцям двухбаковага супрацоўніцтва ў фінансава-банкаўскай сферы, транспартна-лагістычнаму патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у кантэксце рэалізацыі ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях”.

У рамках візіту ў г.Мюнхен намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакоў сустрэўся з Міністрам эканомікі, зямельнага развіцця і энергетыкі Баварыі Хубертам Айвангерам, правёў перагаворы з кіраўнікамі шэрага баварскіх кампаній, зацікаўленых у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь.



Сярод 16 федэральных зямель Германіі Баварыя займае трэцяе месца па аб'ёму тавараабароту з Беларуссю, які ў 2018 годзе склаў 228,3 млн. Еўра і перавысіў паказчыкі нашага двухбаковага гандлю з многімі еўрапейскімі дзяржавамі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы