Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Польшчы

19 студзеня 2018 г.

19-01-2018

19 студзеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрадам Паўлікам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў 2016-2017 гг., адзначана станоўчая дынаміка двухбаковых палітычных кантактаў і парламенцкіх сувязей, а таксама рост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі.

У.Макей падзякаваў Паслу Польшчы за ўклад у развіццё беларуска-польскіх адносін.

Бакі пагадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паляпшэнню клімату даверу і ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама павышаць якасць і практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы