Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН

14 лютага 2019 г.

14-02-2019

13 лютага 2019 г. у рамках візіту ў штаб-кватэру ААН намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні практычнай працы ў ААН у кантэксце выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года і намецілі магчымыя сумесныя крокі і мерапрыемствы ў гэтай галіне.

А.Дапкюнас праінфармаваў суразмоўніцу аб выніках першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці, які адбыўся ў Мінску 24 студзеня 2019 г., і звярнуўся з просьбай аб актывізацыі сумесных намаганняў па стварэнню ў ААН базы дадзеных аб нацыянальных каардынатарах.

Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН у чарговы раз цяпло адгукнулася пра свой візіт у Беларусь у лютым 2018 года і падкрэсліла актыўную ролю і лідзіруючыя пазіцыі Беларусі ў працы па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця (МУР). У кантэксце стратэгіі ААН для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, якая распрацоўваецца Генеральным сакратаром ААН, А.Махамед высока ацаніла намаганні беларускага боку па рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, падкрэсліўшы важнасць інтэграцыі ў грамадства гэтай катэгорыі грамадзян.

Суразмоўцы пагадзіліся, што характар Парадку дня – 2030 універсальны: устойлівае развіццё немагчыма без рашэння пытанняў міру, бяспекі і правоў чалавека.

Бакі таксама абмеркавалі магчымыя практычныя крокі па распаўсюджванню на мясцовы ўзровень работы па дасягненню МУР.

А.Махамед пацвердзіла зацікаўленасць у далейшым паглыбленні супрацоўніцтва з Беларуссю па прыярытэтных напрамках выканання МУР, у тым ліку ў кантэксце магчымага візіту Генеральнага сакратара ААН у Беларусь.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы