Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова у мерапрыемстве за нагоды запуску праектаў тэхнічнай дапамогі па лініі ААН

20 студзеня 2020 г.

20-01-2020

17 студзеня 2020 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў узяў удзел у мерапрыемстве з нагоды запуску праектаў тэхнічнай дапамогі, якія фінансуюцца Расійскай Федэрацыяй, у тым ліку праекта Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) ”Інклюзіўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: спрыяльнае асяроддзе для рэалізацыі патэнцыялу кожнага дзіцяці“.

Да даведкі. Праект па інклюзіўнай адукацыі ў Беларусі, які рэалізуецца па лініі ЮНІСЕФ, накіраваны на забеспячэнне да 2020 г. якаснай адукацыяй усіх дзяцей, у тым ліку дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі і дзяцей з інваліднасцю, а таксама на аказанне садзейнічання ў стварэнні стратэгіі інклюзіўны адукацыі.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі Пасол выказаў упэўненасць, што пры падтрымцы ЮНІСЕФ дадзены праект будзе спрыяць далейшаму паглыбленню сувязяў паміж нацыянальнымі зацікаўленымі бакамі і экспертамі Беларусі і Расіі ў галіне адукацыі дзяцей з асаблівымі патрэбамі, а таксама пасадзейнічае распрацоўцы і ажыццяўленню палітыкі якаснай інклюзіўный адукацыі ў нашай краіне.

У мерапрыемстве таксама узялі ўдзел кіраўнікі Праграмы развіцця ААН, Дзіцячага фонду ААН, Фонду ААН па народанасельніцтве, офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Нью-Ёрку.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы