Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб беларуска-мангольскіх кансультацыях паміж МЗС

05-09-2019

5 верасня 2019 г. у г.Мінску адбыўся чарговы, чацвёрты раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Манголіі.

Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, мангольскі — намеснік Міністра замежных спраў Батмунх Батцэцэг.



Падчас кансультацый дэлегацыі разгледзелі шырокі спектр актуальных пытанняў парадку дня двухбаковага беларуска-мангольскага супрацоўніцтва, выказалі задавальненне станам палітычных сувязей і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, пацвердзілі ўзаемны намер садзейнічаць па лініі МЗС дзвюх краін нарошчванню тавараабароту Беларусі і Манголіі, падкрэслілі важнасць і абмеркавалі практычныя аспекты падрыхтоўкі і ажыццяўлення ўзаемных візітаў на вышэйшым і высокім узроўні, а таксама звярнулі ўвагу на мэтазгоднасць прапрацоўкі сумесных кааперацыйных праектаў у транспартна-лагістычнай і сельскагаспадарчай галіне ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.



А.Дапкюнас і Б.Батцэцэг прадметна абмеркавалі геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Паўночна-і Паўднёва-Усходняй Азіі, адзначылі неабходнасць устанаўлення доўгатэрміновых палітычных і дзелавых кантактаў для эфектыўнага выкарыстання наяўнага прамысловага і транзітнага патэнцыялу дзвюх краін у выхадзе на рынкі сумежных дзяржаў .

Б.Батцэцэг выказала надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў на міжнароднай арэне, а таксама на садзейнічанне МЗС Беларусі ў пытанні пераняцця багатага сельскагаспадарчага і прамысловага вопыту нашай краіны. У сваю чаргу, А.Дапкюнас запэўніў сваю мангольскую калегу ва ўсебаковай дапамозе беларускага знешнепалітычнага ведамства па шырокаму колу пытанняў, якія спрыяюць развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння.

Падчас размовы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі асабліва адзначыў сугучнасць знешнепалітычных ініцыятыў дзяржаўных кіраўнікоў Беларусі і Манголіі па спрыянні больш шырокаму дыялогу для стварэння трывалай сістэмы бяспекі і супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы.

У рамках візіту намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Манголіі таксама правяла сустрэчу з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макеем, падчас якой суразмоўцы станоўча ацанілі стан і перспектывы беларуска-мангольскiх адносін.

русская версия   English version