Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН у Беларусі

20 верасня 2019 г.

20-09-2019

20 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Аляксандрай Салаўёвай.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні распрацоўкі чарговай краінавай праграмы ПРААН для Беларусі на 2021–2025 гады. Увага таксама была нададзена падрыхтоўцы запланаваных на 25 верасня 2019 г. нацыянальных стратэгічных кансультацый, якія праводзяцца ПРААН для абмеркавання з зацікаўленымі нацыянальнымі партнёрамі прыярытэтаў будучай праграмы.

Намеснік Міністра акцэнтаваў увагу на неабходнасці замацавання ў праграме нацыянальных прыярытэтаў у галіне дасягнення мэт устойлівага развіцця; пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы і аднаўлення пацярпелых тэрыторый праз партнёрствы, інавацыі і інвестыцыі; узмацнення патэнцыялу Беларусі пасля запланаванага далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Да даведкі: Праграма развіцця ААН з’яўляецца адным з галоўных партнёраў Беларусі па ажыццяўленнi праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Беларусь узаемадзейнiчае з ПРААН з 1992 года, калі ў Мінску было адкрыта прадстаўніцтва праграмы.

ПРААН рэалізуе пятую краінавую праграму для Беларусі на 2016–2020 гг. Агульны бюджэт праектаў, рэалізаваных за перыяд 2016–2018 і запланаваных на 2019–2020 гады, набліжаецца да 54 млн. долараў.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы