Памер шрыфта:

Аб адкрыцці Пасольства Беларусі ў Швецыі

16 лістапада 2017 г.

16-11-2017

15 лістапада 2017 г. у г.Стакгольме пры ўдзеле намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі і Дзяржаўнага сакратара МЗС Швецыі па пытаннях ЕС і гандлю Оскара Сценстрёма адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя.

У гэты ж дзень прайшлі беларуска-шведскія кансультацыі паміж МЗС. Шведскую дэлегацыю на перагаворах узначаліла Дзяржаўны сакратар МЗС Аніка Сёдэр.

Падчас кансультацый бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня, уключаючы перспектывы развіцця супрацоўніцтва са Швецыяй у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, паглыбленне дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, падрыхтоўку да саміту ў рамках ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства”, які пройдзе 24 лістапада 2017 г. у г. Бруселі.

У рамках візіту адбылася таксама сустрэча А.Краўчанкі з Генеральным дырэктарам Сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майрай Морай.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы