Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сумесным мерапрыемстве МЗС Беларусі і Пасольства Кітая па падрыхтоўцы да першай Кітайскай міжнароднай выставы імпарту

11-07-2018

11 ліпеня 2018 г. у Пасольстве Кітая адбылося ініцыяванае Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Пасольствам Кітая экспертнае мерапрыемства па падрыхтоўцы беларускай экспазіцыі на першай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту.

Да даведкі: Першая Кітайская міжнародная выстава імпарту пройдзе ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада 2018 г. У ёй маюць узяць удзел больш за 1600 кампаній з 120 краінаў свету. На выставе будзе арганізаваны беларускі нацыянальны павільён і стэнды шматлікіх беларускіх вытворцаў.

Прывітальным словам мерапрыемства адкрылі намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін.

У экспертнай сустрэчы ўзялі ўдзел намеснікі міністраў эканомікі і сельскай гаспадаркі, супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн, беларускіх дзяржаўных устаноў, канцэрнаў, прадпрыемстваў, а таксама прадстаўнікі кітайскай дыяспары і Асацыяцыі кітайскіх прадпрымальнікаў у Беларусі.

На мерапрыемстве была прадстаўлена канцэпцыя беларускай экспазіцыі на выставе ў Шанхаі і арганізавана прэзентацыя асноўных экспануемых тавараў і дэгустацыя беларускіх прадуктаў харчавання. Адбыўся зацікаўлены абмен меркаваннямі наконт найбольш аптымальных форм арганізацыі ўдзелу беларускіх вытворцаў у выставе і перспектыў прасоўвання беларускай прадукцыі ў Кітаі.

Сустрэча стала першым праведзеным у такім фармаце меркетынгавым даследваннем экспартнага патэнцыялу беларускіх вытворцаў з пункту гледжання і вачамі кітайскіх спажыўцоў.