Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў 56-й сесіі Камісіі сацыяльнага развіцця

31 студзеня 2018 г.

31-01-2018

30 студзеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас выступіў на пленарным пасяджэнні 56-й сесіі Камісіі сацыяльнага развіцця (КСР), якая адкрылася 29 студзеня 2018 г. у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Да даведкі: Камісія сацыяльнага развіцця ААН займаецца пытаннямі скарачэння беднасці, сацыяльнай няроўнасці, а таксама прасоўваннем міжнароднай палітыкі пабудовы сацыяльнай справядлівасці ў дачыненні да найбольш уразлівых слаёў насельніцтва (маламаёмасныя, жанчыны, дзеці, асобы з абмежаванымі магчымасцямі, моладзь, пажылыя). Беларусь выбрана ў склад КСР на 2016-2020 гады. 56-я сесія КСР працягне работу да 7 лютага 2018 г.

У сваім выступленні намеснік Міністра прадставіў бачанне Беларусі па пытанні пераадолення беднасці, праблематыка якой з'яўляецца прыярытэтнай тэмай цяперашняй сесіі КСР.

Беларускі дыпламат адзначыў немагчымасць выкаранення беднасці і дасягненні росквіту для ўсіх без забеспячэння роўнасці магчымасцей як на нацыянальным, так і на глабальным узроўнях. У гэтым кантэксце А.Дапкюнас праінфармаваў аб механізмах вырашэння гэтай задачы ў Беларусі, сярод якіх забеспячэнне якаснай адукацыі, аховы здароўя, эфектыўных сродкаў дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі, устойлівага эканамічнага росту для гарантый занятасці і годнай работы для ўсіх, стымулявання прыватнай ініцыятывы і фарміраванне дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў мэтах развіцця.

Намеснік Міністра адзначыў, што сучасныя рэаліі ў барацьбе з беднасцю патрабуюць узважаных глабальных падыходаў. А.Дапкюнас заклікаў міжнародную супольнасць адмовіцца ад рухомых эгаістычнымі палітычнымі матывамі аднабаковых мер эканамічнага прымусу і разбуральных санкцый у шкоду інтарэсам краін, якія маюць патрэбу ў падтрымцы свайго развіцця. Беларускі дыпламат падкрэсліў, што такі крок дазволіць сапраўды дапамагчы чалавецтву ў кірунку большай глабальнай справядлівасці і выканаць павестку ў галіне ўстойлівага развіцця.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важнасць развіцця беларускай ініцыятывы па фарміраванні міжнароднай партнёрскай сеткі нацыянальных каардынатараў па ўстойліваму развіццю. У гэтым кантэксце А.Дапкюнас пацвердзіў запрашэнне краінам рэгіёну і ўсім зацікаўленым на мінскі форум нацыянальных каардынатараў «Пабудова партнёрства ў падтрымку нацыянальных намаганняў у галіне ўстойлівага развіцця”, які будзе спрыяць умацаванню архітэктуры глабальнага партнёрства ў мэтах развіцця.

Да даведкі: Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па выкананні Мэт устойлівага развіцця пройдзе ў Мінску 21-22 лютага 2018 года. Мерапрыемства, якое арганізуецца сумесна з ААН, стане першым рэгіянальным форумам па гэтай тэме ў свеце. У ім возьмуць удзел першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед, а таксама высокія прадстаўнікі Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, устаноў сістэмы ААН, краін Еўропы і СНД.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы