Памер шрыфта:

Аб відэаканферэнцыі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн

14 красавіка 2018 г.

14-04-2018

13 красавіка 2018 г. у Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн (НЦМіКЦ) прайшла анлайн-відэаканферэнцыя з удзелам экспертаў Шведскага экалагічнага даследчага інстытута ў фармаце “пытанне – адказ” з трансляцыяй у філіялы Цэнтра.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і падначаленых яму арганізацый.

Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Корбут праінфармаваў шведскіх удзельнікаў відэаканферэнцыі аб зацікаўленасці нашай краіны ва ўкараненні новых тэхналогій перапрацоўкі адходаў, якія паспяхова прымяняюцца ў Швецыі. Адбыўся абмен думкамі і вопытам па тэмах утылізацыі цвёрдых камунальных адходаў, асаблівасцяў збору і абясшкоджвання медыцынскіх адходаў, вытворчасці і выкарыстання RDF-паліва (паліва, якое складаецца з пакінутых пасля сартавання адходаў), прававога рэгулявання пытанняў навакольнага асяроддзя ў Швецыі.

Да даведкі: Фармат анлайн-відэаканферэнцый з магчымасцю падлучэння замежных арганізацый, галаўнога офіса НЦМіКЦ ў г.Мінску і філіялаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі паспяхова зарэкамендаваў сябе. Ён дазваляе весці прамы дыялог паміж беларускімі афіцыйнымі і дзелавымі коламі і замежнымі партнёрамі. НЦМіКЦ працягне практыку правядзення анлайн-відэаканферэнцый з прыцягненнем беларускіх і замежных удзельнікаў.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы