Памер шрыфта:

Аб абмене нотамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нарвегія

03 лютага 2017 г.

03-02-2017

3 лютага 2017 г. адбыўся абмен нотамі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Каралеўства Нарвегія, прымеркаваны да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі (4 лютага 2017 г.).

У ноце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь падкрэсліваецца, што народы Беларусі і Нарвегіі аб'ядноўвае агульнае разуменне галоўных праблем сучаснасці, нацэленасць на захаванне міру і стабільнасці на кантыненце і ва ўсім свеце, што з'яўляецца трывалым фундаментам для далейшага развіцця беларуска-нарвежскага палітычнага дыялогу.

У ноце Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нарвегія у сваю чаргу пацвярджаецца прыхільнасць нарвежскага боку працягваць канструктыўнае развіццё двухбаковых адносін з Беларуссю на аснове агульных інтарэсаў і ўзаемнай выгады.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы