Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб беларуска-харвацкіх кансультацыях паміж МЗС

05-03-2019

5 сакавіка 2019 г. у г.Мінску адбыліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Харватыі.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, харвацкую – намеснік Міністра замежных і еўрапейскіх спраў Віца Скрачыч.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-харвацкага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, перспектывы пашырэння дагаворна-прававой базы, тэматыку развіцця адносін па лініі Беларусь-ЕС, а таксама разгледзелі шэраг актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.