Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Гошына з Віцэ-прэм’ерам Камбоджы

12-02-2020

11 лютага 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам і Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве Уладзіміра Гошына з намеснікам Прэм’ер-міністра, Міністрам грамадскай бяспекi Камбоджы Кролахам Сар Хенгам.

Бакі абмеркавалі актуальнае становішча і перспектывы развіцця беларуска-камбаджыйскай гандлёва-эканамічнай кааперацыі, а таксама супрацоўніцтва дзвюх краін у іншых сферах узаемнага інтарэсу.