Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова ў сустрэчы групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу з намеснікам Генеральнага сакратара ААН

09 сакавіка 2018 г.

09-03-2018

8 сакавіка 2018 г. у штаб-кватэры ААН у г.Нью-Ёрку Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў узяў удзел у сустрэчы групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу (КСД) з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Лю Чжэньмінем.

Сустрэча адбылася ў рамках рэалізацыі «дарожнай карты» групы ў падтрымку КСД, прынятай па выніках другой міністэрскай сустрэчы ў верасні 2017 г. ў г.Нью-Ёрку.

Бакі абмяняліся думкамі аб шляхах пашырэння ўзаемадзеяння сістэмы ААН з КСД і абмеркавалі, у прыватнасці, пытанне аб прызначэнні ў сакратарыяце ААН каардынатара па пытаннях садзейнічання КСД, які раней быў ініцыяваны Беларуссю і падтрыманы Генеральным сакратаром падчас сустрэчы з групай у студзені 2018 г.

Беларускі дыпламат выказаўся за больш сістэмную ролю ААН у аказанні садзейнічання гэтай катэгорыі краін, адзначыўшы важнасць распрацоўкі доўгатэрміновай стратэгіі ААН у падтрымку ўстойлівага развіцця КСД.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы