Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з намеснікам Генеральнага сакратара ААН

10 кастрычніка 2019 г.

10-10-2019

9 кастрычніка 2019 г. у рамках удзелу ў 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па справах Генеральнай Асамблеі і канферэнцыйным забеспячэнні Маўзесам Абялянам.



Суразмоўцы абмеркавалі ход падрыхтоўкі да саміту 2020 года, прысвечанага 75-годдзю стварэння ААН, і правядзенне спадарожных юбілейнаму саміту мерапрыемстваў.

Да даведкі: у адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН 73/299 “Святкаванне семдзесят пятай гадавіны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый” 75-я гадавіна будзе прысвечана тэме “Будучыня, якоую мы хочам, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, якая нам патрэбна: пацвярджаючы нашу калектыўную прыхільнасць шматбаковасці”. Рэзалюцыяй прадугледжваецца правядзенне саміту ААН, які адбудзецца 21 верасня 2020 г. з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

А.Дапкюнас падкрэсліў неабходнасць якаснага сэнсавага напаўнення юбілейнага саміту ААН, які не толькі дазволіць усім дзяржавам заявіць свае пазіцыі, але і дасць кіраўнікам дэлегацый магчымасць для прамых нефармальных зносін па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Беларускі дыпламат таксама прапанаваў увязаць гэтае мерапрыемства з 75-годдзем перамогі ў Другой сусветнай вайне. Прапанаваў улічыць пры правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў у штаб-кватэры ААН, прысвечаных 75-годдзю стварэння Арганізацыі, іншыя знакавыя даты, звязаныя з яе гісторыяй.

М.Абялян падтрымаў падыходы Беларусі да арганізацыі маючых адбыцца святочных мерапрыемстваў, пацвердзіў гатоўнасць да далейшага ўзаемадзеяння і выказаў задавальненне падрыхтоўкай на базе беларускіх ВНУ перакладчыцкіх кадраў для ААН.

Падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з Сакратарыятам ААН і фінансава-лагістычныя аспекты арганізацыі дзяржавамі мерапрыемстваў у штаб-кватэры Арганізацыі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы